Кліп новага праекту Сяргея Міхалка „BRUTTO”
Больш за 30 тысячаў праглядаў за адну ноч назбіраў кліп новага праекту Сяргея Міхалка „BRUTTO”, пасля афіцыйнага рэлізу. Песня з аднайменнай назвай з’явілася ў публічным доступе на YouTube, і адразу разляцелася па форумах і сацыяльных сетках.
Прыхільнікі творчасці каманды ў каментарах вагаліся ад крытыкі да пахвалы. Як вядома ранейшны праект Міхалка „Ляпіс Трубяцкі“ ад сёння спыніў сваё існаванне. Адзін з апошніх канцэртаў музыкі далі ў Кіеве:
– Сваім прыкладам вы паказалі, што з дапамогай мужнасці, салідарнасці, гераізму і народнага адзінства можна не толькі змагацца за свае грамадзянскія правы і свабоды, але і рэальна даць адпор палітычнаму і дзяржанаму “беспределу”. Вы супергероі, Ура!
Адзначым, што частка гурта „Ляпіс Трубяцкі“ на чале з Паўлам Булатнікавым заснавала іншы праект – „Trubetskoy”, ды ўжо анансавала песню „Ластачка“, якая за ноч сабрала тры тысячы праглядаў.
Беларускае Радыё Рацыя