Крэсла з Дзятлаўскага палаца Радзівілаў
За апошні час Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей папоўніўся каля 300 новымі экспанатамі. Самым каштоўным экспанатам, які набыў музей – гэта крэсла барочна-ракайльнага стылю пачатку XIX стагоддзя з Дзятлаўскага палаца Радзівілаў.
Музей папоўнілі і яшчэ вельмі каштоўныя экспанаты. Гэта – ядро дальняга бою XVIII-XIX стагоддзяў, асабісты пінжак паэта-земляка Сяргея Хмары, крамянёвая сякерка (неаліт, бронза), рускі самавар канца XIX стагоддзя.
Фонды музея пабагацелі і старымі выданнямі: асобнымі нумарамі часопіса “Царкоўныя ведамасці” (1897, 1911 гады), віленскім беларускім часопісам “Шлях моладзі” (1937 год), аптэчнымі рэцэптамі 1934 года і іншымі выданнямі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава.