Бярозаўскі райвыканкам забараніў акцыю «Свечка памяці»
Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт забараніў акцыю «Свечка памяці», прымеркаваную да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі.
Адмова падпісана намеснікам старшыні райвыканкама Яўгенам Тарасюком. Прычына адмовы: Цэнтральная плошча не ўваходзіць у пералік дазволеных для акцыі месцаў. Хоць заяўнікі «Свечкі памяці» прасілі любыя іншыя месцы, калі немагчыма на плошчы, кажа адна з заяўніц акцыі Таццяна Тарасевіч:
— Аргументавалі тым, што будуць праводзіцца і іншыя мерапрыемствы, хоць свечка заўсёды сімвалізавала памяць пра тых, каго больш няма з намі. Грамадства падзялілі, меркаванне павінна быць толькі чыноўнікаў, якія можна сказаць прыватызавалі Бярозу, а мы ні на што ня маем права: ні на свае думкі, ні на свае погляды.
«Свечку памяці» праваабаронцы традыцыйна праводзілі гадоў 6 запар на Цэнтральнай плошчы без пытання дазволу. Паколькі гадзіну смутку не лічылі акцыяй. Але потым за “Свечку памяці”сталі караць у судзе. І гэтая традыцыя прыпынілася.
Беларускае Радыё Рацыя