Міграцыя – галоўны фактар прыросту насельніцтва ў Беларусі



Міграцыя стала галоўным фактарам прыросту насельніцтва ў Беларусі. Летась колькасць афіцыйных  мігрантаў, якая склала 18,5 тысяч чалавек,  паспрыяла таму, што колькасць насельніцтва ў краіне павялічылася больш чым на 17 тысяч. Асноўная колькасць мігрантаў прыехала ў Беларусь з Украіны, што паводле сакратара ганаровага консульства Украіны ў Гародні Вікторыі Рыжыкавай, у першую чаргу звязана з сітуацыяй на тэрыторыі суседняй краіны:

– Перш за ўсё гэта моладзь 18-27 гадоў. Людзі прыязджаюць з сем’ямі, сярэдні ўзрост – 30 год. Гэта, зразумела, звязана з пэўнымі падзеямі, якія адбываюцца ва Украіне. Паток вымушаных перасяленцаў працягваецца.

Кожны пяты чалавек у Беларусі жыве у сталіцы краіны – горадзе Менску. Сярод рэгіёнаў, лідарам па колькасці насельніцтва з’яўляецца Гомельская вобласць – 1 мільён 423 тысячы чалавек, аўтсайдарам – Гарадзеншчына, дзе колькасць насельніцтва складае 1 мільён 50 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by