Дзве выставы ў Жыровічах



У бібліятэцы Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа адкрыліся дзве кніжныя выставы. Адна выстава прысвечана 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На ёй чытачы могуць пазнаёміцца з выданнямі беларускіх і замежных аўтараў, якія распавядаюць пра Чарнобыль. Здалёк на выставе кідаюцца ў вочы радкі беларускага паэта Анатоля Грачанікава, які родам быў з Гомельшчыны:

Ах, Чарнобыль…

Чарнобыль…

Чарнобыль!

Неславутая ў свеце АЭС!..

Ты ў свае праглынула вантробы

Нашу вёску і поле, і лес!..

Carnobyl

Другая выстава ў каледжы, прысвечана 130-годдзю славутага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. На выставе – кніга пісьменніка, выдадзеныя ў розны час, яго фотаздымкі і біяграфічныя звесткі.

plaunik

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён