У Пасынках распісалі крыж у гонар св. Максіма Горліцкага



У Пасынках распісалі крыж у гонар святога Максіма Горліцкага. 6 верасня спаўняецца сто гадоў з дня смерці ды 20-й гадавіны кананізацыі святога мучанніка.

SONY DSC

Многія праваслаўныя вернікі адправяцца ў Горліцэ, дзе пройдуць святочныя ўрачыстасці.

“Мы таксама збіраемся ў пілігрымку ў Горліцэ, ды завязем крыж”, – кажа айцец Яўген Сушч, які з’яўляецца настаяцелем прыходу св. Яна Хрысціцеля ў Пасынках:

– Распісваем крыж, які мы зрабілі сваімі рукамі. Завязем гэты крыж, мы хочам яго там паставіць, напішам: “Ад праваслаўных Беласточчыны”. Напішам словы, якія сказаў святы Максім “Хай жыве святое праваслаўе”. Ён аддаў жыццё за нашу веру – гэта для нас такі прыклад, як жыць, як маліцца.

Урачыстасці ў Горліцэ пройдуць з 5 па 6 верасня ў царкве Святой Тройцы. Перад гэтым пройдзе “Тыдзень праваслаўнай культуры”, які ўжо пачаўся.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара