У Гародні – выстава Катажыны Свінарскай



У гарадзенскай выставачнай зале Саюзу мастакоў, што па вуліцы Ажэшкі, адкрылася выстава польскай мастачкі Катажыны Свінарскай. Мастачка прывезла з Сопату карціны ды інсталяцыі, прысвечаныя жанчынам і іх ролі ў жыцці розных краінаў. Асноўным творам на гэтай выставе з’яўляецца інсталяцыя з 45 малюнкаў пад назвай “Маўклівыя галовы”.

Пра сваю працу спадарыня Катажына распавяла слухачам нашага радыё:

– Выстава “Маўклівыя галовы” прысвечана майстрам слова – філосаўкам, пісьменніцам, паэткам, спявачкам, усіх часов – ад Старажытнай Грэцыі, да сучаснасці. І тут мы бачым толькі іх галовы. Я не імкнулася дасягнуць падабенства. Для мяне галоўнае было зазаначыць іх прысутнасці. Існуе таксама гукавая сцежка, якая вымаўляе іх імёны і прозвішчы.

Гэтая выстава стала 10-й юбілейнай выставай, якую прывезлі ў Гародню мастакі з Польшчы. А на адкрыццё мерапрыемства завітала вялікая колькасць гарадзенскіх мастакоў і навучэнцаў з гарадзенскага каледжа мастацтва.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя