У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце было каля 13 асобаў



У раёне нарвежскага горада Берген упаў верталёт, на борце якога, па розных звестках, знаходзілася ад 13 да 17 чалавек. Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне vg.no.

9e0f152368f35e9c4b100f0852c89619

Пакуль дакладна невядома, якой мадэлі быў верталёт і куды ён накіроўваўся. Сведкі кажуць, што пачулі выбух, а пасля ўбачылі дым. Акрамя гэтага, ёсць інфармацыя пра людзей, якія знаходзяцца ў моры.

ea8ddb60016f6a68ded37618d633f538

Па некаторых дадзеных верталёт накіроўваўся да нафтавага радовішча Брагэ з Бергена. Выратавальныя службы накіраваліся да месца катастрофы.

7c8b5b2b4e024939d63ce640106775a6

eurointegration.com.ua