Валянцін Стэфановіч: Ёсць пажаданні – няма механізму іх выканання



На бліжэйшых выбарах плануецца павысіць празрыстасць пры фарміраванні выбарчых камісій, разглядзе выбарчых спрэчак і падліку галасоў – абяцае Цэнтрвыбаркам.

27 красавіка адбылася нарада старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з прэзідэнтам краіны, на якой была абрана дата правядзенне парламенцкіх выбараў – 11 верасня 2016 года. Лідзія Ярмошына ўзгадніла з прэзідэнтам прапановы ЦВК па змяненнях выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ.

Гаворыць намеснік старшыні ПЦ „Вясна” Валянцін Стэфановіч:

– Паводле спадарыні Ярмошынай, будзе падрыхтаваная пастанова, абавязковая для органаў, якія фарміруюць камісіі, каб яны фармаваліся дыскусійна. Гэта значыць, што яны павінны абмярковаць кожную кандыдатуру, якая будзе вылучаная суб’ектамі выбарчага працэсу для працы ў выбарчых камісіях. Тут хацелася б адзначыць, што Выбарчы Кодэкс не ўтрымлівае, і зараз, і адпаведна не будзе ўтрымліваць падчас парламенцкіх выбараў, ніякіх крытэраў адбору выбарчай камісіі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што парламенцкія выбары павінны прайсці ў дэмакратычнай і свабоднай атмасферы, „як у нас заўсёды было”.

Беларускае Радыё Рацыя