У Беластоку пройдзе гарадская, гульня прысвечаная архітэктуры
Ужо ў сёмы раз цэнтр імя Людвіка Заменгофа запрашае жадаючых паўдзельнічаць у гарадской гульні, падчас якой можна будзе больш даведацца пра гістарычныя будынкі Беластока і атрымаць за гэта ўзнагароды.
У гэты раз тэмай будзе архітэктура. Удзельнікам, якія будуць выконваць заданні, давядзецца іначай паглядзець на архітэктурныя каштоўнасці, кажа прадстаўнік цэнтра Анна Данілевіч:
– Заданні, якія будуць правакаваць на тое, каб паглядзець на будынак па-новаму, знайсці, напрыклад, тыя элементы, якія мы змянілі ў нашай гульні. Распазнаць адпаведную планіроўку, адпаведныя элементы, якія належаць да таго ці іншага будынку.
Гарадская гульня адбудзецца 14 траўня ў межах Еўрапейскай ночы музеяў. Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя