У Бабіным Яры беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў вайны
1 верасня 2014 года “Рух Салідарнасці “Разам” ва Украіне правёў акцыю па ўшанаванню памяці ахвяраў і герояў Другой сусветнай вайны.
У сумную гадавіну напада нацысцкай Няметчынны на Польшчу актывісты Руху Салідарнасці “Разам” ўсклалі кветкі і запалілі знічкі каля манументаў у Бабіным Яру, які з’яўляецца адным з трагічных мемарыялаў Другой Сусветнай вайны.
Каля крыжа, ўсталяваннага ў памяць 621 АУНаўца, забітага ў Бабіным Яры, адбыўся траўрны мітынг, які пачаўся з хвіліны маўчання па ўкраінскіх героях, якія сёлета загінулі на Данбасе ў барацьбе са страшнай пагрозай ўсяму чалавецтву – расейскім імперыялізмам.
У кароткіх прамовах старшыня Руху Салідарнасці “Разам” і Беларускага цэнтра ва Украіне Вячаслаў Сіўчык, лідар грамадскай ініцыятывы “Луганцы” Сяргей Каваленка, каардынатар Руху Салідарнасці “Разам” ва Украіне Галіна Сарочык узгадалі герояў украінскай і беларускай нацыі, а таксама распавялі пра тыя страшныя ахвяры, якія панеслі Украіна і Беларусь у выніку Другой сусветнай вайны.
Агучвалася і трывожная інфармацыя з франтоў Данбаса, казалі і пра нябеспеку Трэцяй сусветнай вайны.
Напрыканцы імпрэзы, ўшанаваўшы хвілінай маўчання герояў і ахвяраў Другой сусветнай вайны, ўдзельнікі акцыі пад бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі: жоўта-блакітным і сцягам АУН, выгукнулі: Слава Україні! Жыве Беларусь! Слава Нацыі!
[Not a valid template]
Прэс – служба Руха Салідарнасці «Разам» ва Украіне