СКА пазмагаецца за фінал з „Гомелем” у трэцім матчы серыі
СКА нанёс паразу „Гомелю” ў другім матчы паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі – 28:25.
Лік у супрацьстаянні да дзвюх перамог стаў роўным – 1:1, вырашальная сустрэча пройдзе 30 красавіка ў менскім Палацы спорту „Уручча” ў 12.00.
Першым фіналістам нацыянальнага чэмпіянату стаў БГК імя Мяшкова, які ў двух паядынках разграміў „Кронан„.