У Берасці правялі акцыю да Дня ведаў



Актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” падаравалі вучням сшыткі з беларускай сімволікай. Падарункі былі раздадзеныя ў некалькіх мікрараёнах гораду. “ У першую чаргу мы звяртаем увагу на тых грамадзян, якія нейкім чынам праявілі сваю грамадскую актыўнасць”, – кажа адзін з галоўных арганізатараў акцыі Ігар Маслоўскі:

– Сёння мы таксама ладзім акцыю ў мікрараёне Рэчыца, дзе мы ўжо амаль год вядзем кампанію па ўпарадкаванню тэрыторый – за дарогі, за двары, за ходнікі. Уручым футбольны мяч і сшыткі адной дваравой камандзе з мікрараёна Рэчыца.

Такімі дзеяннямі мы хочам прыцягнуць увагу ўладаў да неабходнасці павелічэння месцаў для гульні з дзяцьмі, спартовых пляцовак, да будаўніцтва неабходнай колькасці навучальных установаў, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tribune.by