Чарговы турыстычны значок Бельска-Падляшскага



У Бельску-Падляшскім ўжо даступны турыстычны значок з выявай Базылікі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Мікалая. Турыстычны значок — гэта міжнародная турыстычна-калекцыянерская ідэя, якая нарадзілася ў Чэхіі ў 1998-м годзе і ахапіла 20 краінаў. «Турыстычнымі значкамі цікавяцца таксама іншыя падляшскія мясцовасці, напрыклад Орля», – кажа сябра фонду Аховы спадчыны Бельскай зямлі Дарыюш Гарадэцкі:

— Два аб′екты бясспрэчна: царква святога Міхаіла Архангела і нашу арлянскую сінагогу. Я пагаварыў са спадаром войтам Пётрам Сэльвесюкам і ён зацікавіўся ідэяй турыстычных значкоў, таму можа праз пэўны час мы сустрэнемся ў Орлі.

На першым бельскім турыстычным значку змяшчаецца выява бельскай ратушы. Прэзентацыя значка з выявай царквы Святой Тройцы, якая знаходзіцца пры іканапіснай школе, пройдзе ў траўні. У чэрвені прэзентуюць значок з бельскім гарадзішчам часоў сярэднявечча.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя