Залдастанаў: Беларусь — гэта частка Расеі



«Начныя ваўкі» у чарговы раз бяруць Берлін: Залдастанаў і сябры ягонага клубу ладзяць мотапрабег, прымеркаваны Дню Перамогі. Учора яны выехалі з Масквы, сёння ўскладвалі кветкі да савецкіх помнікаў на тэрыторыі нашай краіны.

Падчас візіту ў мемарыяльны комплекс у Хатыні Залдастанаў пашкадаваў пра распад Савецкага Саюзу ў 1991-м ды сказаў, што лічыць Беларусь і Украіну часткамі Расеі.

«Беларусь — гэта Расея, Украіна — гэта Расея», — заявіў ён.

Цяпер байкеры будуць спрабаваць трапіць у Польшчу, якая ўжо абвесціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу на сваю тэрыторыю.

Залдастанаў будзе суправаджаць калону байкераў да Берасця, бо праз санкцыі за ўдзел у анексіі Расеяй Крыма і спробе захопу Данбаса ён неўязны ў Еўрасаюз.