Горад супраць лесу



“Пакіньце нам лес,” – просяць жыхары мікрараёна Усход, што ў Берасці. Нядаўна яны даведаліся, што вялікая зялёная тэрыторыя побач са штучным паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў стане будаўнічай пляцоўкай для многіх амбітных праектаў – такіх, як гандлёва-забаўляльны цэнтр, выставачная зала, апарт-гатэль і нават аўтастанцыя.

брест_лес

Штодзённыя наведнікі лесу не хочуць у гэта верыць:

Як маме, увогуле, як чалавеку, для мяне гэта навіна, як нажом па сэрцы. Не верыцца, што такое можа здарыцца. Насамрэч, вельмі шмат тут матуль, бацькоў, бабуль – і ўсе яны ходзяць тут, мы перашкаджаем адзін аднаму, дарожкі вузкія. І калі пакінуць толькі той парк, то я проста не ведаю, куды ўсім падацца.

Журналіст Ірына Шапялевіч:

– Людзі выказваюць свае меркаванні. Просяць упарадкаваць гэты парк. Не прыбіраць дрэвы, а прыбраць толькі гэты прырост. Зрабіце сцежкі, па якіх мы маглі б з сем’ямі шпацыраваць. Як добра зазначыў зараз раварыст, у нас няма на дадзены момант у горадзе роварных сцежак. У гэтым плане мы вельмі адстаем.

Падрабязней пра несанкцыянаваны гарадскі лес, яго наведнікаў і рэакцыю гараджан на магчымае будаўніцтва можам паслухаць у рэпартажы Алесі Лугавой “Горад супраць лесу” сёння, 3 траўня, у 15.10 паводле беларускага часу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bk-brest.by