Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дэмсіл Гародні



Мікалай Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў і рухаў Гародні. Сустрэча была прысьвечана аб’яднанню нацыянальных сілаў дзеля выступлення адзіным фронтам у маючай адбыцца выбарчай кампаніі.

suscynski_statkievic

Пакуль у сталіцы Беларусі Менску адзінства няма, і гэтага не разумеюць людзі ў рэгіёнах краіны. Але нейкія зрухі да паразуменьня ёсць. Кажа палітык Мікалай Статкевіч:

– Мы зараз утварылі кансультацыйную нараду дэмакратычных арганізацый. Насамрэч, гэта толькі пляцоўка для гаварыльні. Трэба стварыць агульную стратэгію на так званыя парламенцкія выбары, але ўсе паперліся на гэтыя выбары і кожны мае свой спіс. Добра, што хоць пачалі зараз гаварыць пра адзіны спіс. Праўда, кансультацыйная нарада распісалася ў сваёй няздольнасці сфармаваць яго.

Палітык спадзяецца, што па выніках маючага прайсьці ў траўні кангрэса дэмакратычных сіл будзе створана рада, дзе будуць прадстаўнікі рэгіянальных кааліцыяў, а таксама кіраўніцтва дэмакратычных партыяў. Аб’яднацца неабходны да восені, і здаецца лідары партыяў да гэтага набліжаюцца, мяркуе Мікалай Статкевіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара