Мікалай Статкевіч павіншаваў журналістаў
Былы палітвязень, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч павіншаваў беларускіх журналістаў з Днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня. Па словах палітыка, друкаваная прэса стала вялізнай падтрымкай, калі ён знаходзіўся за кратамі. Падчас знаходжання ў калоніі палітыку перадавалі “Народную Волю” і “Нашу Ніву”, “Белгазэту” і “Новы Час”.
Падчас сустрэчы ў Гародні Мікалай Статкевіч павіншаваў журналістаў з іх прафесійным святам:
– Я разумею, што яны працуюць у складаных умовах, у іх, мабыць, былі праблемы з-за таго, што яны ў сваіх матэрыялах згадвалі мяне. Для мяне гэта было важна, тым больш, што гэтыя газеты чытаў не толькі я, але і тыя, хто мяне ахоўваў. Двайная падтрымка. Таму я віншую журналістаў з гэтым днём. Зычу Беларусі дачакацца тых часоў, калі сапраўды незалежная дэмакратычная прэса будзе працаваць вольна і будзе мець тыя наклады і тую аўдыторыю, якую яна, бяспрэчна, заслугоўвае.
Палітык завітаў у Гародню, каб сустрэцца з жыхарамі гораду і паразмаўляць пра будучыя парламенцкія выбары 2016 года. На сустрэчу завітала амаль паўсотня прадстаўнікоў розных партый і грамадскіх арганізацый гораду.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота svaboda.org