Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале US Open



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з цяжкасцю, але выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па вялікім тэнісе. У трох сетах яна адолела юную сербку Аляксандру Круніч – 4:6, 6:4, 6:4. У чвэрцьфінале Азаранка, якая на сёння ёсць 17-й у сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з расейкай Кацярынай Макаравай, 18-й ракеткай планеты. Лік асабістых сустрэчаў паміж імі 3-2 на карысць беларускі. Яшчэ ў адным чвэрцьфінале з гэтага боку турнірнай сеткі сустрэнуцца амерыканка Сірэна Уільямс і прадстаўніца Італіі Флавія Пенета. Беларускае Радыё Рацыя