Справа 1937 г. “Я, польскі шпіён…”



Ці не самым папулярным крымінальным артыкулам у 1937-39 гадах было “шпегунства”. Паводле НКВД, шпіёнаў у Савецкім Саюзе было вялікае мноства гатункаў, відаў і падвідаў: “амерыканскія”, “нямецкія”, “румынскія”, “гішпанскія”.  Чакісты выкрывалі нават такіх фантастычных шпегаў, як “эстонска-вялікабрытанскія” і “фінска-японскія”.

Наяўнасць за мяжой сваякоў павялічвала шанцы атрымаць абвінавачванне ў шпіянажы ў колькі разоў. А ўжо калі грамадзянін падтрымліваў з тымі сваякамі хоць нейкія адносіны, то верагоднасць патрапіць у кіпцюры НКВД была амаль стоадсоткавай.

Так практычна ўсе савецкія грамадзяне родам з Заходняй Беларусі, якая тады па Рыжскай дамове ўваходзіла ў склад санацыйнай Польшчы, сталі ў вачах чакістаў шпегамі Варшавы…

17 сакавіка 1937 года харкаўскае НКВД арыштавала Уладзіміра Іванавіча Дрывена, выкладчыка вайсковай Акадэміі. Акрамя процьмы абвінавачванняў, Дрывену прад’явілі і “шпегунства”.

“Уголовное дело № 137153. Дривен Владимир Иванович, 1896 г. р., уроженец г. Смаргонь Ошмянского уезда Виленской губернии, из крестьян-бедняков, белорус, образование высшее, бывший прапорщик царской армии.

На протяжении долгого времени проводил контрреволюционную деятельность и вредительскую работу. По заданию польской разведки готовил антисоветское восстание в Харькове. Имеет родственников в Польше…»

 

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_01

Аніякіх доказаў шпіянажу Уладзіміра Дрывена на карысць Варшавы ў чакістаў не было. А таму следства ўхапілася за адзіную зачэпку – сваякоў і сяброў арыштаванага, якія паходзілі з Заходняй Беларусі.

Ужо праз тыдзень у Менск пайшла тэлефонаграма з Харкаўскага НКВД – дапытаць усіх сваякоў Дрывена, якіх толькі можна будзе адшукаць. Больш за тое – чакісты пачалі пошукі сваякоў арыштаванага па ўсім Савецкім Саюзе.

“Уголовное дело № 137153. Из протокола допроса Жука Бориса Антоновича от 6 сентября 1937 г. Борис Жук, уроженец Польши, Виленское воевудство /губерн./, повяд /уезд/ Ошмянский, местечко Сморгонь, проживает в Кронштадте.

Из Польши я прибыл в 1932 году нелегально, перейдя государственную границу в районе станции Радашковичи вместе с бабушкой Антониной Ивановной Дривен. Переход границы вызван исключительно тяжелыми условиями жизни в Польше. Владимир Иванович Дривен, мой дядя, прибыл в Минск и пришел в НКВД за справкой, нет ли среди перебежчиков нас…» 2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_02

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_03

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_04

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_05

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_06

 

Спачувальныя артыкулы пра ўцекачоў з “фашысцкай Польшчы”, дзе беларусаў прыгнятаюць “белапольскія паны”, рэгулярна друкаваліся тады ў газеце “Правда”.  Але ж тут быў іншы выпадак, а таму ўсе сваякі Уладзіміра Дрывена імгненна атрымалі абвінавачванні ў шпіянажы.

Тым часам у Харкаўскай турме НКВД выбівалі паказанні і з самога Уладзіміра Дрывена, і з усіх яго знаёмых. А дамагацца патрэбных прызнанняў у НКВД умелі…

“Уголовное дело № 137153. 14 июля 1938 года. Протокол очной ставки Хилинского Александра Анатольевича и Дривена Владимира Ивановича.

Вопрос к обвиняемому Хилинскому. Что вам известно об участии Дривена Владимира Ивановича в контрреволюционной организации?

Ответ: Мне известно из многих источников, в том числе и от самого Дривена, что последний руководил созданием боевых групп «Польской организации военной» в Военной академии, а также в учреждениях, размещенных в Доме Промышленности в Харькове…» 2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_07

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_08

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_09

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_10

 

Такія прызнанні ў 1938 годзе звычайна заканчваліся расстрэлам.

Але Дрывену неверагодна пашчасціла. Па хуткім часе вышэйшае кіраўніцтва тагачаснага НКВД было прызнанае трацкістамі, шкоднікамі і шпегамі шматлікіх капіталістычных дзяржаваў і неўзабаве расстралянае. Крымінальныя справы, якія ініцыявалі “ворагі  народа з НКВД”, былі прызнаныя памылковымі.

Дрывена выпусцілі на волю, прытым нядаўняга “польскага шпега” нават аднавілі ў Чырвоным войску.

Камандзір 81-й стралковай дывізіі Уладзімір Іванавіч Дрывен загінуў у баях супраць нацыстаў 16 красавіка 1942 года пад Харкавым.

Магіла яго невядомая і пагэтуль.

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_11

2016-05-03_achromienka_na_uliku_kdb_6_12

* * *

Наступным разам мы пагаворым не пра тых, каго катавалі, а пра тых, хто катаваў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Беларускае Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “П-409”