Пінскаму аб’яднанню “Абарона жывёл” – 10 гадоў



Дзесяць год таму ў Пінску ўзнікла гарадское дабрачыннае аб’яднанне “Абарона жывёл”.

Першапачаткова чальцы аб’яднання паставілі галоўную мэту – стварэнне прытулку для жывёл. Але час паказаў, што неабходна стэрылізацыя бадзяжных жывёлаў. Валанцёры арганізацыі праводзяць інфармацыйна-асветніцкую працу, і хоць станоўчыя вынікі ёсць, але грамадства цяжка ідзе на змены, адзначае чалец праўлення арганізацыі Алена Рамановіч:

– Нашы людзі пераважна не мяняюцца. Ёсць людзі, якія гэтым не займаюцца. А ёсць нават і такія, якія выкарыстоўваюць нашы групы і акцыі, каб раздаваць сваіх кацянят ці шчанюкоў. Але разам з тым ёсць людзі, якія, верагодна, дзякуючы сацсеткам аб’ядналіся і займаюцца насамрэч тым, чым і мы: яны забіраюць, даглядаюць, знаходзяць гаспадароў. Яны неяк гуртуюцца, аб’ядноўваюць свае намаганні.

Свой першы круглы юбілей пінскія абаронцы жывёл адзначаць шчыльнай працай: надыходзіць халодны сезон і трэба паспрабаваць знайсці гаспадароў для максімальнай колькасці бадзяжных жывёл.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота infa.kharkov.ua