Настальгічная выстава Маргарыты Дзмітрук



„Дом”- пад такой назвай адкрылася выстава мастацкіх работ Маргарыты Дзмітрук. У Супрасльскай акадэміі, пасля такіх гарадоў як Познань і Варшава, карціны мастачкі маглі пабачыць жыхары Падляшша.

DSC01378

Як падкрэслівае Маргарыта Дзмітрук, вяртанне ў родныя мясціны і ў жыцці, і ў мастацтве мае для яе асаблівае значэнне.

– Як гаварыў Сакрат Яновіч, Падляшша – гэта прадмесце Варшавы. Мне заўсёды хочацца менавіта тут паказаць свае працы. Гэтая выстава была і ў Познані, і ў Варшаве. На Беласточчыну пакуль не трапіла. Я вельмі ўдзячная арганізатарам, што мяне сюды запрасілі, што дзякуючы ім я змагла сюды прыехаць і прадэманстраваць свае творы для людзей тутэйшых.

Маргарыта Дзмітрук нарадзілася ў Бельску-Падляшскім. Яна з’яўляецца абсальвенткай Бельскага беларускга ліцэя, працягвала вучобу ў Менскай мастацкай акадэміі і Акадэміі мастацтваў у Варшаве, дзе і зараз працуе прафесарам на кафедры графікі.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара