Міністэрства спорту Беларусі адшукала грошы для Віталя Гуркова
Дзесяціразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў паедзе на чарговы чэмпіянат свету. Міністэрства спорту адшукала грошы на гэтую паездку. Пра гэта сам спартсмен распавёў „Нашай Ніве„.
„Я на зборах, усё нармальна, ідзе падрыхтоўка, на чэмпіянат еду! – Кажа Віталь Гуркоў, – атмасфера тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і не ўспамінаюць ніякіх мінулых канфліктаў, задача стаіць быць маналітнай камандай і перамагаць”, – дадае баксёр і кажа, што грошы на яго паездку на чэмпіянат свету адшукаліся адразу ж, як толькі падняўся шум у інтэрнэце.
Баксёр прасіў падкрэсліць яго падзяку міністэрстве за такі аператыўны і паспяховы пошук сродкаў.