У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць „Рэал” і „Атлетыка”



Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёлета будзе „іспанскім”. У ім сустрэнуцца дзве сталічныя каманды — „Рэал” і „Атлетыка”.

У сённяшнім матчы мадрыдскі Рэал 1:0 перамог Манчэстар Сіці. Адзіны гол на рахунку Гарэта Бэйла.

Фінал адбудзецца 28 траўня ў Мілане.