Не стала Аляксандра Талерчыка (абноўлена)



З Гародні прыйшла сумная вестка – на 84-м годзе жыцця не стала грамадскага актывіста, аднаго з пачынальнікаў гарадзенскай “Паходні”, краязнаўца, педагога, актывіста ТБМ, мецэната і гісторыка Аляксандра Талерчыка.

Ô៹Ӛ۬

Шмат высілкаў ён прыклаў да арганізацыі штогадовага ўшанавання памяці Міхала Валовіча  і паўстанцаў 1833 году.

talercyk

talercyk1

Гучыць голас краязнаўцы з архіўных матэрыялаў:

– Мы са слонімскімі патрыятычнамі арганізацыямі дамовіліся стварыць па-новаму памятны знак у гонар Валовіча. І таму 4 лістапада 2000 года на Дзяды слонімскай спартыўна-патрыятычнай арганізацыяй каля спаленай царквы на былых уніяцкіх могілках быў пастаўлены крыж, які асвяціў святар. На крыжы надпіс: “Ва ўшанаванне памяці беларускага паўстанца Міхаіла Валовіча (1806-1833 гг) і ягоных паплечнікаў, якія ахвяравалі сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Беларусі ад расейскага царызму.

Сябры і аднадумцы Аляксандра Талерчыка выказваюць свой смутак з прычыны ягонай сьмерці.

Пахаванне вядомага краязнаўцы пройдзе 7-га траўня ў Гародні.

Развітанне з Аляксандрам Талерчыкам адбудзецца з 9-00 да 12-00 па адрасе вул. Каліноўскага 3, кв.4.

Адпяванне правядзе грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот а 12-й гадзіне, пасля – выезд на могілкі Аульс.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

* * *

Не стала майго таленавітага земляка, шчырага чалавека, патрыёта. Ён быў родам з вёскі Парэчча Слонімскага раёна. На Слонімшчыне прайшло яго маленства і юнацтва. А потым астатняе жыццё ён пражыў у Гародні.

Аляксандр Талерчык вельмі перажываў за Беларусь, за ўсё тое, што сёння адбываецца на Бацькаўшчыне. Ён добра ведаў гісторыю свайго краю. У 2002 годзе выдаў у Гародні кнігу “Парэчча”. У ёй на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў, паказаў 450-гадовую гісторыю сваёй вёскі Парэчча. Шмат старонак у ёй адведзена Валовічам – былым гаспадарам Парэчча. Падрабязна і ўпершыню ў Беларусі апісаў патрыятычную дзейнасць і смерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў.

Дзякуючы Аляксандру Талерчыку, на могілках у вёсцы Парэчча быў адноўлены мемарыяльны знак, прысвечаны Валовічам і яго паблечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расійскай імперыі.

Слонімцы, гарадзенцы і ўсе, хто яго ведаў, шчыра спачуваюць родным і блізкім у сувязі са смерцю Аляксандра Талерчыка – яшчэ аднаго патрыёта нашай Айчыны.

1

На здымках: Аляксандр Талерчык (справа) і кампазітар Яўген Петрашэвіч

2 Аляксандр Талерчык на магіле кампазітара Антона Валынчыка ў Гародні.

3

Вокладка кнігі Аляксандра Талерчыка

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя