Lady Pank распачаў беластоцкія Juwenaliі



Lady Pank, Lao Che i Boys – гэта зоркі першага дня фестывалю студэнтаў беластоцкіх ВНУ. На сёлетнія Ювеналіі запланаваныя таксама канцэрты на сцэне пад назвай “Swojska nuta”. Тут выступяць беларускія танцавальныя і вакальныя калектывы з Падляшша. „Калінка з Залук”, „Ас”, „Зорка” ды „Нарва” зайграюць у суботу вечарам 7 траўня. А як гулялі студэнты у час першага дня даведваўся Лукаш Леанюк.

Гуляем выдатна. На які канцэрт чакаем? На караля дыска Зэнка Мартынюка.

– Маем больш шырокае свята.

– На Зэнка чакаем.

– Тут выдатная атмасфера. Спадзяемся, так будзе да канца Ювеналіі.

Наверадзе другі дзень Ювеналіяў. 6 траўня сярод іншага  выступяць Łąki Łąn, Perfect ды зорка музыкі disco polo – Зэнэк Мартынюк са сваім гуртом Akcent.  Беластоцкія Ювеналія будуць доўжыцца  да суботы.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Васіль Кроква