У Польшчы плануюць стварыць Міністэрства нацыянальнай бяспекі
Кіроўная партыя “Права і справядлівасць” плануе стварыць у Польшчы новае ведамства — Міністэрства нацыянальнай бяспекі, якое кансалідуе працу ўсіх спецслужбаў.
Зараз у Польшчы дзейнічаюць пяць спецслужбаў, у іх ліку – тры цывільныя і дзве вайсковыя.
Выданне Nasz Dziennik паведаміла, што новае міністэрства будзе каардынаваць працу ўсіх спецслужбаў, а таксама зробіць больш моцным палітычны кантроль за імі. Кіраваць новай установай, як чакаецца, будзе Марыюш Камінскі, які ўваходзіць у склад Рады міністраў.