Праваслаўныя адзначаюць Юр’я



6 траўня праваслаўная царква ўзгадвае святога Юр’я Пераможцу. Святочная багаслужба прайшла і ў невялічкай царкве непадалёк вёскі Грэдэлі, што ў Арлянскай гміне на Падляшшы. Царква, лепш сказаць, капліца – у гонар  святога Юр’я. Для мясцовых жыхароў гэтае месца важнае яшчэ і таму, што тут находзіцца крыніца з цудадзейнай вадой.

Кажуць вернікі:

– Гэтая вада цудатворная. Яна збаўляе ад сурокаў, хваробаў.

– Мой бацька гаварыў, што штосьці ў яго здарылася з вачыма, перастаў бачыць. І ягоны бацька прывёў яго да крыначкі, узяў вады адсюль, памазаў яму вочы. І праз нейкі час, але яшчэ на гэтым месцы, бацька сына запытаў, ці бачыць той. І той трошкі бачыў ужо!

– Чалавек, якога звалі Гаўрыіл, прыйшоў сюды, памаліўся, набраў вады і памыўся. І Гасподзь вылекаваў яго ад хваробы.

Акрамя Юр’я, на крыначцы ў Грэдэлях багаслужбы адбываюцца на Троіцу і ў дзень святога Прарока Іллі. Капліца святога Юр’я належыць да праваслаўнага прыхода святога Прарока Іллі ў Падбелі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара