Рыгор Грык падаў заяўку на пікет супраць збяднення народа



Баранавіцкі актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык падаў заяўку на пікет супраць збяднення народа ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Пікет плануецца на 22 траўня з 12 да 15 гадзінаў у маладым парку Баранавіч, – кажа Рыгор Грык:

– Мэта масавага мерапрыемства – выказванне пратэсту супраць збяднення народа, росту цэнаў, камунальных паслугаў, беспрацоўя, памяншення заробкаў і нізкіх пенсіяў. Замаўляў месца, недазволенае ўладамі, дзе ўлада праводзіць свята 1 мая. 1 мая яны праводзяць у парку, там, дзе ходзяць людзі. Я лічу, і грамадзяне маюць права там праводзіць.

Рыгор Грык адзначае, што пікеты супраць збяднення народа замаўляў на працягу 4-ох апошніх год. Але атрымліваў адмовы з прыпіскамі, што тэма неактуальная, бо народ жыве вельмі добра.

Беларускае Радыё Рацыя