Фінляндыя разграміла зборную Беларусі



Зборная Беларусі па хакеі няўдала стартавала на чэмпіянаце свету, прайграўшы камандзе Фінляндыі з буйным лікам — 2:6. Першы перыяд падапечныя Дэйва Льюіса нечакана дамінавалі, з самага пачатку гульні мелі некалькі добрых момантаў для ўзяцця брамкі суперніка, піша Еўрарадыё.

Другая траціна матча выдалася цалкам адваротнай пачатку. Фіны ўзялі гульню пад кантроль, беларусы ж часта парушалі правілы і выдаляліся. На першай хвіліне другога перыяду Лайне прыгожым голам выводзіць фінаў наперад, праз 11 хвілін Койву павялічвае перавагу. На 37-й хвіліне Стась адыгрывае адну шайбу і аднаўляе інтрыгу ў матчы, але адразу ж Маркус і Гранлунлд цягам дзвюх хвілін робяць лік 4:1 на сваю карысць.

У заключнай трэці гульня супакоілася. Фіны здолелі вызначыцца яшчэ двойчы: закінулі Пілльстрэм і Гранлунд, на што беларусы здолелі адказаць шайбай Калюжнага.

У астатніх гульнях Чэхія без праблем разабралася з Расеяй3:0. Канада разграміла ЗША5:1, а шведы толькі ў овертайме змаглі адолець супраціў Латвіі2:1.