Актывіст з Мікашэвічаў Леанід Дубаносаў раздаў вучням падарункі
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў раздаў вучням двух класаў сярэдняй школы № 1, якую калісьці заканчваў сам, паветраныя балёнікі і сшыткі з лагатыпам кампаніі “Гавары праўду” і нацыянальнай сімволікай.
[Not a valid template]
– Першакласнікм мы раздалі шарыкі, у пятым класе мы раздалі сшыткі з беларускім арнаментам, беларускімі вершамі на вокладках, каб деці бачылі, што Беларусь – гэта іх родная краіна.
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў віншуе ўсіх школьнікаў з новым навучальным годам і жадае ім цікавіцца роднай мовай і гісторыяй краіны. Бо без гэтага будучыні няма.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя