Выйшаў чацвёрты нумар “Слонімскага краю”
Травеньскі нумар бюлетэня “Слонімскі край”, які выдаюць гісторыкі Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын, адкрываецца артыкулам пра Слонім на старонках “Нямецкай ваеннай газеты ў Баранавічах”, якая выдавалася ў 1916-1918 гадах.
Зацікавяць чытачоў і матэрыялы, прысвечаны Слонімскаму княству і яго князям, а таксама пра “мора Герадота” каля Слоніма на швецкай карце 17 стагоддзя, пра гісторыю слонімскіх кінатэатраў і пра “рускі” Слонім Івана Раманоўскага.
На старонках травенскага нумара “Слонімскага краю” змешчаны таксама невядомыя раней лісты слонімскага паэта Анатоля Іверса да Уладзіміра Калесніка і ўспаміны першага рэдактара слонімскай райгазеты “Вольная праца” Іосіфа Чарняўскага, а таксама шэраг іншых матэрыялаў. Больш падрабязна са свежым нумары “Слонімскага краю” чытачы могуць пазнаёміцца на сайце.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя