Дзень Перамогі ў Гародні



Святкаванне Дня Перамогі ў Гародні адбылося згодна савецкім традыцыям. На кургане Славы адкрылі так званую “Лінію Карбышава”. Таксама вялікае святкаванне адбылося ў гарадзенскім гарадскім парку імя Жылібера. Тут можна было паспяваць караоке савецкіх песень, паглядзець савецкую хроніку часоў вайны, пабачыць паказальныя выступы кінолагаў, а таксама апрануць спецыяльную вопратку гарадзенскай службы аховы. Чаму гарадзенцы святкуюць гэтае свята, распытаў карэспандэнт нашага радыё:

Свята 9 мая – для мяне ўшанаванне памяці ахвяр гэтай сусветнай вайны, гэтай вялікай трагедыі.

– Усе адзначаюць, і я адзначаю.

– Думаю, што гарадзенцы заўсёды святкавалі, і далей будуць святкаваць гэтае свята. Таму што, як бы там не было, а гэта ўсё ж такі Дзень Перамогі. Я, напрыклад, з дзяцінства выхаваны ў такім духу, што гэта сапраўднае свята, таму што сёння мала хто з гарадзенцаў не пацярпеў ад вайны. У мяне бацька і дзед ваявалі, ганаруся, што яны дайшлі да Кенісберга, а потым я з’явіўся на свет у гэтым горадзе.

– У мяне таксама ў сям’і адзначаюць гэтае свята, галоўным чынам таму, што мой бацька быў непасрэдным удзельнікам вайны. Дайшоў да самога Берліна. Закончыў вайну ва Усходняй Прусіі.

Да святкавання, якое будзе ладзіцца на розных пляцоўках горада да поздняга вечара, далучыліся народныя майстры і калекцыянеры, а аматараў забаў можна было пабачыць на  атракцыёнах. У цэнтры горада забаронены продаж алкагольных напояў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя