Дзень Перамогі ў Бярозе
Святкаванне Дня перамогі ў Бярозе на Берасцейшчыне пачалося ў 11 раніцы ля помніка загінулым, які месціцца ў Камсамольскім скверы. Скончыцца ў 23.00 салютам. Цэлы дзень гучаць канцэрты розных самадзейных калектываў. Цудоўны сонечны дзень спрыяе святочнаму настрою. Людзей у скверы, на плошчы, на вуліцах шмат. Толькі самі ветэраны не могуць радавацца разам з гараджанамі – не дазваляе здароўе.
Кажа былы партызан, 86-гадовы Васіль Іванюк.
– У мяне з памяццю ўжо кепска. Я партызаніў. Быў у партызанскім атрадзе імя Калініна. Мне 86. Ужо ногі не трымаюць.
74-гадовая спадарыня Ірына крытычна паставілася да ўзросту некаторых ветэранаў. Сама дачка ветэрана вайны, якога даўно няма ў жывых. Цяперашніх многіх ветэранаў яна лічыць несапраўднымі:
– Сапраўдным ветеранам павінна быць каля 90 гадоў. А гэтыя маладыя ветэраны з медалямі на ўсе грудзі. Яны што, перамагалі ў той вайне.
На пытанне, ці не лепш Дзень Перамогі лічыць Днём смутку і прымірэння. многія адказалі адмоўна, пагадзілася толькі адзінкі, сярод якіх 80-гадовая Надзея Давыдоўская. Бацька яе загінуў на фронце, а пахавальнай няма дагэтуль.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя