У Бярозе праваабаронцы працягваюць змагацца за права на пікеты



Бярозаўскія ўлады не збіраюцца мяняць сваё рашэнне ад 2010 году “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.

“Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 2012 году, дзе сказана, што райвыканкам павінен сам звяртацца ў міліцыю наконт аховы правапарадку на масавым мерапрыемстве, атрымаўшы заяву на мерапрыемства”, – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Згодна з рашэннем гарвыканкаму мы павінны заключаць дамову з РАУСам яшчэ да падачы заяўкі. І, фактычна, самой заявы няма, а РАУС ужо павінен абмяркоўваць усе тыя моманты, якія ён павінен абмяркоўваць толькі пасля падачы гэтай заяўкі.

Але пасля адмовы райвыканкама, падпісанай намеснікам старшыні Яўгенам Тарасюком, праваабаронцы атрымалі адказ ад намесніка старшыні Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Цупрыка, дзе паведамляецца, што райвыканкаму дадзена даручэнне прывесці іх рашэнне ў адпаведнасць з пастановай Савета міністраў.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя