„Браты Балаховічы”
Выбітным беларускім вайскоўцам Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічам прысвяціў карціну наваполацкі мастак Андрэй Мікалаеў.
Праца пад назвай „Браты Балаховічы” створана па матывах фільма „У агні народжаная” (1929). Стылізаваны партрэт Станіслава і Язэпа выкананы ў выглядзе афішы пазнейшага фільма „Чапаеў”.
Лідар узброенага антыбальшавіцкага супраціву генерал Станіслаў Булак-Балаховіч быў забіты немцамі 10 траўня 1940 года ў Варшаве. Язэп Булак-Балаховіч ваяваў у вайсковых фармацыях старэйшага брата, таксама генерал і ўдзельнік тых падзей. Быў забіты савецкімі агентамі ў ліпені 1923 года.
Карціна, сярод іншых, будзе прадстаўлена на выставе „Беларусы і Падляшша” творчага аб’яднання „Жалезны воўк”, прэзентацыя якой адбудзецца 13 траўня а 17.00 у Пачатковай школе № 4 у Беластоку, па адрасу вул.Чэнстахоўская 6а.
Беларускае Радыё Рацыя