У кнігарні „Галіяфы” – “Шоў працягваецца”
Выдавецтва “Галіяфы” працягвае адкрываць новыя літаратурныя імёны. Гэтым разам аўтар дэбютуе адразу раманам. Імя Сяргея Плескача раней у беларускім літаратурным свеце было абсалютна невядома. Дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў паведаміў нашаму радыё, што многіх аматараў беларускай літраратуры гэты дэбют прыемна здзівіць:
– Забіраем з друкарні кнігу Сяргея Плескача “Шоў працягваецца”. Прэзентацыя кнігі адбудзецца 13-га траўня ў 19.00 у кнігарні “Галіяфы”. Мадэратарам сустрэчы будзе Альгерд Бахарэвіч. У кнізе адзін твор – раман.
Кніга мае каля 200 старонак. Твор прысвечаны падзеям сучаснага жыцця. Бліжэйшым часам кніга з’явіцца ў кнігарнях – перадусім Менска, але затым і іншых гарадоў Беларусі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя