Ягелонія Беласток прайграла ў перадапошнім матчы чэмпіянату Польшчы
Ягелонія Беласток прайграла ў сябе ў перадапошнім матчы сезона чэмпіянату Польшчы з Тэрмалікай Брук-Бэт Нецеча (Termalica Bruk-Bet Nieciecza) 0-1. Гол ў свае вароты напрыканцы сустрэчы забіў латыш Ігар Тарасаўс. Беластачане ўжо перад матчам былі пэўныя ўтрымання ў Экстракласе таму некаторыя адпачывалі. Аднак новыя і дасведчаныя гульцы толькі двойчы ўдарылі па варотах, кажа трэнер Ягі Міхал Пробеж:
— Сёлета мы таксама паспрабуем з надзеяй на тое, што ўдасца завяршыць гэты працэс. Летась нам не ўдалося, мы не выканалі пэўных працэдураў, але два гады, калі ў нас было найбольш удзельнікаў з Беларусі гэта было каля 70 чалавек.
Ягелонія знаходзіцца на 13 месцы з 25 ачкамі. Апошні матч сезону Ягелонія згуляе ў Кельцах з мясцовай Каронай у суботу.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток