У дэмсілаў Баранавічаў – новы лідар



Дэмакратычным сілам Баранавічаў удалося пераадолець рознагалоссі, якія ўзніклі пасля смерці старшыні кааліцыі Віктара Сырыцы.

Створаны новы аргкамітэт, абраны новы старшыня. Ім стаў баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус. Прадстаўніком урада Нацыянальнага кангрэса быў абраны таксама старшыня кааліцыі Чарнавус. Кажа сябра „Маладога фронту” Аляксандр Швед:

У Баранавічах прайшоў сход. Галоўным пытаннем было стварэнне кааліцыі дэмакратычных сіл у Баранавічах. Мы прагаласавалі за стварэнне кааліцыі, а пасля абралі старшыню кааліцыі. Цяпер будзем арганізоўваць паездку на кангрэс у Менск 15-га. Таксама быў абраны аргкамітэт нашай кааліцыі.

У аргкамітэт кааліцыі абраны 4 чалавекі. Тамара Патоцкая – сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), гісторык Аляксандр Татаранка, грамадскія актывісты Рыгор Грык і Вячаслаў Болбат.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы