Менск і Масква падпішуць дакумент па агульнай інфармацыйнай прасторы



Выпрацаваны міністэрствам інфармацыі Беларусі і Міністэрствам сувязі і масавых камунікацый Расеі план мерапрыемстваў па стварэнні агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі будзе падпісаны ў Магілёве на паседжанні Савета міністраў СД, паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

1022424573

Кіраўнік Мінінфарма Беларусі прыняла ўдзел у рабоце пастаянна дзеючага семінара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі „Агульная інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы” ў сераду ў Менску.

Міністр адзначыла, што праекты ў галіне СМІ, якія рэалізуюцца сёння ў Беларусі і ў Расеі, цікавыя грамадзянам абедзвюх дзяржаў. Пры гэтым яна паказала на важнасць не толькі ўжо існуючых саюзных СМІ, але і новых праектаў.

Пастаянна дзеючы семінар пры Парламенцкім сходзе СД па пытаннях будаўніцтва СД „Агульная інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы” будзе працаваць у Менску на працягу двух дзён. Яго ўдзельнікі разгледзяць шырокі спектр тэм, які ўключае актуальныя пытанні фармавання агульнай інфармацыйнай прасторы, прававое рэгуляванне, бяспеку функцыянавання і іншыя.

Удзельнікі плануюць абмеркаваць і магчымасці, выклікі і адказнасць медыяпрасторы, а таксама ролю СД ва ўмовах сучаснай геапалітычнай рэальнасці.

sputnik.by