У пошуках падляшскіх каранёў



Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах госціў Дзмітрыя Ждана з Каўрова (што ў Расеі), які даследуе гісторыю сваіх продкаў жывучых у ХХ ст. на Гайнаўшчыне і Бельшчыне.

Дзмітрый Ждан прэзентаваў ён сваю кнігу «У пошуках радаводу». Даследчык распавёў пра мясцовасці ды сем’і, згаданыя ў працы:

— Гэта ў першую чаргу сяло Ласінка, якое цяпер знаходзіцца ў гміне Нарва і Клейнікі ў гміне Чыжы. Дзве сям′і: Савіцкіх і Карпінскіх, Карпінскіх-Петручукоў. Для мяне вельмі памятныя мясціны гэта Трасцянка, бо ў гэтай вёсцы працаваў, служыў мой прадзед у школе Кірыла і Мяфодзія, там нарадзілася родная сястра майго дзеда. Парцэва пад Бельскам, тут таксама выкладаў у школе мой прадзед.

Дадамо, што Дзмітрыю Ждану дапамагаў з дакументамі гісторык і беларусіст, айцец Рыгор Сасна з Падляшша, якога ня стала напачатку года.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя