Пракурор запатрабаваў задаволіць пазоў супраць Белсата
Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” агучаць у чацвер. Дзяржаўны пракурор у сваім выступе заявіла, што лічыць даказаным парушэнне тэлеканалам аўтарскіх правоў, і мяркуе неабходным задаволіць пазоў Андрэя Белякова.
Гэта ўжо другі судовы працэс у гэтай справе. У час першага ў судзе нават не было пракурора. Менавіта таму справу ўжо можна лічыць вырашанай, – кажа афіцыйны прадстаўнік незалежнага тэлеканалу „Белсат“ Міхась Янчук:
– Разгляд справы быў вельмі кароткім. Суд доўжыўся ўсяго два дні. Слухаючы пракурора, я адчуваў сябе як баксёр, які выйграў 9 раўндаў з 10-ці, а напрыканцы раптам даведаўся ад рэферы, што гэта 10:0 на карысць суперніка. Пракурор сказала, што мы гады па ўсім фронце, што ў працэсе даведзена, што мы выкарыстоўваем таварны знак на тэрыторыі Рэспублікі Берарусь і што трэба задаволіць пазоў.
Беларус Андрэй Белякоў сцвярджае, што гандлёвы знак “Белсат” належыць яму асабіста, а Польскае тэлебачанне парушае сваімі дзеяннямі ягоныя ліцэнзійныя правы.
Адзін раз падобны суд Белякоў ужо прайграў, аднак праз пяць месяцаў справу накіравалі на новы разгляд. Журналісты лічаць гэтае рашэнне палітычна матываваным.
Беларускае Радыё Рацыя