Ці парушэнне заканадаўства – журналісцкая акрэдытацыя ў «ДНР»?
АБСЕ занепакоена бяспекай акрэдытаваных у «ДНР» журналістаў. Сваю занепакоенасць выказала прадстаўнік арганізацыі па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч. 10 траўня на сайце «Міратворац» з’явілася публікацыя, якая ўтрымлівае дадзеныя больш як 4 тысячаў украінскіх і замежных супрацоўнікаў СМІ — усе яны атрымлівалі акрэдытацыю ў так званай «ДНР» у перыяд 2014-2016 гадоў. У базе дадзеных і беларусы — гэта фотакарэспандэнт Associated Press Сяргей Грыц і журналіст Павел Дабравольскі.
– Абразлівы не сам факт публікацыі дадзеных журналістаў, напрыклад, нумары мабільных тэлефонаў, адрасы паштовых скрыняў, а каментары, з якімі гэтая інфармацыя была пададзеная на сайце. Зроблена выснова, што гэтыя журналісты супрацоўнічаюць з баевікамі, парушаюць украінскае заканадаўства. Абагульняючая такая выснова, што гэтыя людзі бралі ў рукі зброю і ўжывалі яе супраць украінскіх вайскоўцаў.
Украінскія журналісты таксама выступілі з заявай, дзе асабліва падкрэсліваецца, што акрэдытацыя на тэрыторыі так званай ДНР не азначае і ніколі не азначала супрацоўніцтва журналістаў з любым бокам канфлікту. Акрэдытацыя — гэта форма абароны і бяспекі журналіста. З такой пазіцыяй згодны і Павел Дабравольскі. А ва Украіне ў сувязі з публікацый сайта «Міратворац» заведзеная крымінальная справа.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота baj.by