У Гародні – беларускі буккросінг
У Гародні з’явілася месца, дзе можна ўзяць пачытаць беларускую кнігу ці прынесці сваю. Беларускі буккросінг адчыніўся ў „Краме Ц”. Тут можна знайсці часопісы „Дзеяслоў” і розныя мастацкія кнігі. Па словах стваральнікаў гэтай кропкі, менавіта тут вітаецца як мастацкая, так і літаратура культурна-гістарычнага кірунку.
Пра ідэю стварэння беларускага кнігаабмену распавядае яго стваральнік Андрэй Несцяровіч:
– Няма месца, дзе ёсць беларускія кніжкі, якія каштуюць немалых грошай, і большай часткі якіх няма ў электронным выглядзе, а прачытаць якія камусьці хочацца, а камусьці вельмі варта. Ну, і калі гэта ніхто іншы не робіць, то чаму не зрабіць гэта нам? Ды і ўвогуле, культурная прастора, якая не ўключае ў сябе літаратуру, проста пазбаўляецца вялікага кавлка культурнасці. Падобным чынам мы спадзяемся, што людзі больш пачнуць чытаць па-беларуску.
У Гародні цягам гэтага году з’явілася тры кропкі буккросінгу. Гэта буккросінг пры моўных курсах “Мова Нанова Гародня”, буккросінг пры гарадзенскім Чырвоным Крыжы і адзіны беларускі буккросінг ў Гародні – у „Краме Ц”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня