Адраджэнне святыні



Намер жыхароў вёскі Пінкавічы, што на Піншчыне, ушанаваць памяць знішчанай у 1960-ыя гады бальшавікамі царквы Святога прарока Іллі стаў штуршком для цэлага даследавання.Carkva

Надзвычай цікавымі аказаліся пісьмовыя ўспаміны старажылы і 80-гадовага мастака Мікалая Казлоўскага, які ў час вайны хаваўся ў царкве ад нацыстаў.  Ужо атрымалася аднавіць старажытнае паданне пра з’яўленне пінкавіцкаму пастуху на дрэве вяз абраза Святога прарока Іллі. Аказалася, што менавіта на гэтым месцы збудавалі святыню.

Ініцыятарка Святлана Мажароўская кажа, што вельмі важна зберагаць такія гісторыі:

Мне вельмі хочацца, каб дзеці не толькі памяталі пра гісторыю, але станавіліся больш моцнымі ў веры. Новае духоўнае пакаленне можна вырасціць толькі на павазе да гісторыі свайго народа.

Вернікі маюць намер паставіць крыж альбо капліцу на месцы былой царквы, але толькі пасля таго, калі будзе завершана даследчая праца. Магчыма, што па яе выніках свет пабачыць брашура па гісторыі святыні.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск