«Будзь разумным – вучыся ў Беластоку”



Гэта лозунг кампаніі, якая прапануе маладым людзям абіраць беластоцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы. А гэта Універсітэт у Беластоку, Медычны ўніверсітэт, Палітэхнічны інстытут ды іншыя навучальныя ўстановы. Кампанія скіраваная таксама на маладых людзей з-за мяжы, у тым ліку з Беларусі, – кажа прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі:

– Заахвочваем, каб у Беластоку навучаліся замежныя студэнты на польскай або ангельскай мовах. Гэта адзін з кірункаў маіх размоў з рэктарамі.

У межах кампаніі Беластоцкі магістрат падрыхтаваў таксама відэаролік, у якім навучацца ў Беластоку заахвочваюць танцоры з вядомай групы Fair Play.

У беластоцкім універсітэце сёлета навучанне працягвае 113 маладых людзей з Беларусі, у палітэхнічным інстытуце – 280.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Agencja Gazeta