Беларусь – сярод лідараў у еўрапейскім індэксе гамафобіі



ЛГБТМіжнародная асацыяцыя геяў і лесбіянак – філіял Еўропа апублікавала «вясёлкавы індэкс» — рэйтынг гамафобіі ў краінах Еўропы. Беларусь – на 43 пазіцыі з 49 еўрапейскіх краінаў. Большы ўзровень гамафобіі эксперты адзначылі толькі ва Украіне, Манака, Турцыі, Арменіі, Расеі і Азербайджане. Гэту тэму абмяркоўваем з праваабаронцй і ЛГБТ-актывісткай Наталляй Манькоўская ды гендарнай даследніцай Ірынай Саламацінай. А таксама ў праграме як праваабаронца судзіцца з «Беларускай ваеннай газетай». Суд Цэнтральнага раёна Менска распачаў грамадзянскую справу па іску гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі да Беларускай ваеннай газеты аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.