Паломнікі сабраліся на Святой гары Грабарцы
Сотні паломнікаў з Польшчы і замежжа сустрэліся на Святой гары Грабарцы.
Пачалася 37-ая Агульнапольская пасхальная пілігрымка праваслаўнай моладзі. Тут маладыя людзі на працягу трох дзён будуць супольна маліцца, але таксама размаўляць з праваслаўнымі святарамі і на тэму веры ды іншыя турбуючыя тэмы.
Як падкрэслівае Вольга Купрановіч, травеньская пілігрымка з’яўляецца адным з важнейшых духоўных падзеяў году.
– Гэта тое месца, дзе мы можам пазнаёміцца, абмяняцца досведам, а таксама пра многае даведацца ад нашых святароў, досвед якіх з’яўляецца для нас аўтарытэтам. Гэтыя тры дні для кожнага з нас вельмі важныя, бо гэта адзіны час у годзе, калі мы можам пабыць разам і даведацца што мы не адны, нас шмат.
Сустрэча моладзі на Грабарцы будзе доўжыцца да нядзелі.
Яна арганізуецца кожны год пасля Вялікадня Брацтвам праваслаўнай моладзі ў Польшчы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара