Палесcкія балоты становяцца турыстычным брэндам
Сярод турыстаў з краін Еўрапейскага Звязу існуе легенда пра бясконцыя пінскія багны, адзначаюць экскурсаводы. Гэта ўстойлівы брэнд Пінскага Палесся, які патрабуе далейшай папулярызацыі і развіцця.
Пачалі стварацца ўмовы для воднага турызму – сплава на байдарках альбо роварнага падарожжа ўздоўж берагоў палесскіх рэк. З гэтай нагоды сёлета актывізавана ўзаемадзеянне з Украінай. Прынамсі, разам з украінскім бокам распрацавана два трансгранічныя праекты, якія чакаюць на конкурс.
Дырэктар заказніка “Сярэдняя Прыпяць” і “Простыр” Віктар Бяленка падкрэсліў, што нядаўнія турысты з Англіі ехалі менавіта паглядзець багны:
– Яны хацелі паглядзець менавіта палесскія беларускія рэкі і балоты. Я з імі размаўляў, прырода ў іх такая ж, як і ў нас. Жывёльны свет такі ж, як і ў нас. Здзівіць іх гэтым нельга. А вось рэкі і балоты яны з задавальненнем паглядзелі. Вярталіся на дадому задаволеныя.
Праблема ў адным: уся інфармацыя ў англамоўнай прасторы з’яўляецца ад саміх турыстаў, якія наведалі беларускае Палессе. Неабходны адзіны рэсурс, дзе б была акумулявана ўся неабходная інфармацыя.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота mgpls.by