Акцыя памяці загінулых дзяцей



У сераду, 3 верасня, у Слоніме на праспекце Незалежнасці адбылася незвычайная акцыя памяці загінулых дзетак на аўтадарогах.

Юнакі і дзяўчаты стаялі ўздоўж праспекта з плакатамі, на якіх былі напісаны прозвішчы дзяцей Слонімшчыны, што загінулі на аўтадарогах, а гэта 5 дзяцей за 12 гадоў. Побач знаходзіліся супрацоўнікі Слонімскай ДАІ, якія спынілі некаторых кіроўцаў аўтамабіляў і нагадвалі ім пра акцыю, раздавалі спецыяльныя памяткі, а праваслаўныя святары асвячалі аўтамабілі, якія рухаліся па праспекце. Пасля заканчэння акцыі ў неба выпускаліся разнакаляровыя балонікі з прозвішчамі дзетак, якія загінулі на дарагах Слонімскага раёна.

Падобныя акцыі ў гэты дзень адбываліся ў Гародні, Лідзе, Смаргонях і Ваўкавыску. А ўпершыню падобная акцыя памяці дзяцей, якія сталі ахвярамі ДТЗ, была арганізавана ў 2009 годзе ў Лідзе пасля страшнай аварыі, якая забрала жыцці 6 жыхароў райцэнтра, у тым ліку і 2 маленькіх дзяцей.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара